ААТ "Ханявічы" Свіслацкага раёна з'яўляецца правапрымальнікам калгаса імя Чкалава, які быў арганізаваны ў 1949 годзе і з 25 чэрвеня 2004 года аб'яднаны з СВК "Куклічы".
Цяпер за таварыствам замацавана 7843 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 5910 га ворыва. Разаранасць сельскагаспадарчых угоддзяў 73,6%. Сугліністыя глебы складаюць 1%, супяшчаныя - 74%, пясчаныя - 25%.
Ацэначны бал раллі - 27,5, сельскагаспадарчых угоддзяў 27,6. Спецыялізуецца гаспадарка ў мясамалочным напрамку.
Цяпер гаспадарка мае машынна-трактарны парк, які налічвае 34 трактары, 25 грузавых аўтамабіляў, 7 збожжаўборачных камбайнаў, 3 кормаўборачныя камбайны.
Уся плошча ААТ «Ханявічы» падзяляецца на тры вытворчыя ўчасткі.
У гаспадарцы развіта раслінаводства.
Ёсць дзве МТФ "Ханявічы" і "Алісевічы" на 777 галоў дойнага статка, 2 фермы па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы.